ну блин. что выложить, хз. поэтому, что попалось под руку..
Мельхіор
Чаму глядзім і не ступаем на парог,
Заходзім, але ціха, ціха, ціха…
Баімся, што за намі сочыць Бог,
Але, здаецца, і баімся – крыху.
І завушніцы, што чарнёны мельхіор
Усё ж паступова мерна цягне долу.
Пярсцёнкі, ланцужкі… Да гэтых пор
Нас адсылаюць яшчэ раз дадому.
І ўсяго яшчэ адзін удар
Адзін з двух нецярплівых міліярдаў.
І сонца недакладнае з-за хмар,
І дом усяго ў парах сотнях ярдаў.
Сляды з акна па сходах у п’яны склеп,
Пад плот, абвіты мерна дзікім дрэвам.
Далёка, упрост, за неабдымны стэп,
Нашай магчымай дахрыстовай веры.
Разгадваем малюнкі мутных зор
І дываны лісця зрываем долу,
Але ўкладаем у чарнёны мельхіор
Свой недакладны пацалунак дому.